Шосты дзень экспедыцыі на планету "Спорт-тайм"

04.01.2023

Перадапошні дзень у лагеры быў вельмі насычаным. Па традыцыі хвілінка бяспекі і здароўя "Шкода або карысць шакаладу" папоўніла веды выхаванцаў аб плюсах і мінусах ўжывання гэтага прадукта.

Вучні аздараўленчага лагера адправіліся да  дашкольнікаў установы адукацыі на  мерапрыемства - забаву " Падарожжа па казках". Дзеці з цікаўнасцю глядзелі казачныя пастаноўкі. Затым разам з дашкалятамі складвалі пазлы, гулялі ў ралявыя гульні. Выхаванцы бавілі час з карысцю для сябе.

Камандная эстафета "Зімовыя фінішы: нашы рэкорды дарагой Беларусі" дапамаглі выявіць самых спрытных, моцных, смелых, знаходлівых і ўважлівых. Гэта яшчэ больш дапамагло з' яднаць рабят.

Арганізавана пайшла творчая хвілінка на тэму "Беларусь мая сінявокая!". Юныя мастакі з вялікай любоўю малявалі сваю малую радзіму.

Пасля абеду дзеці сабраліся на гуртку "Шашкі".

Весела і забаўна правялі час на свежым паветры.

Закончыўся дзень падвядзеннем вынікаў.