Пяты дзень экспедыцыі на планету "Спорт-тайм"

03.01.2023

Дні ляцяць хутка. Вось ужо пяты дзень восем хлопчыкаў і сем дзяўчынак з захапленнем чакалі сустрэчы ў аздараўленчым лагеры.
Па традыцыі дзень пачаўся з ранішняй зарадкі.
Што такое гігіена? Яе роль і месца ў жыцці чалавека. Калі? Навошта? Колькі разоў мыць рукі? Як правільна мыць рукі? На ўсе гэтыя пытанні дзеці адказалі на мінутцы бяспекі і здароўя " Гігіена ў нашым жыцці". Самымі актыўнымі былі Стома Ільля і Ціхановіч Крысціна. Відэаролік "Азбука здароўя" актуалізаваў веды выхаванцаў пра вірусы і мікробы.
Конкурс малюнкаў "Мы за здаровы лад жыцця" паказаў, што дзеці ведаюць асноўныя кампаненты паняцця "ЗЛЖ". У ходзе дэманстрацыі малюнкаў ўсе прыйшлі да высновы: новае пакаленне выбірае здаровы лад жыцця.
Пераможцамі сталі: Галка Ульяна, Стома Ільля, Тарасевіч Сцяпан і Гурэцкая Ганна.
Кожны член атрада прыняў актыўны ўдзел у акцыі "Помнік".
Спрыт, вынослівасць, узаемадапамога, жаданне займацца спортам і ўмацоўваць здароўе выхоўвалася ў час спартыўна- пазнавальнай гульні " Снежны
ком".
У час інтэрактыўнага занятку "Скажам шкодным звычкамі НЕ!!!" дзецям было прапанавана разабрацца, дзе шкодныя, а дзе карысныя звычкі.
Дзень закончыўся лінейкай, на якой былі падведзены вынікі дня.