Чацвёрты дзень экспедыцыі на планету "Спорт-тайм"

29.12.2022

Пасля ранішняй зарадкі, на якой дзеці атрымалі зарад бадзёрасці, усе адправіліся на хвілінку бяспекі і здароўя "Ці можна выкарыстоўваць піратэхнікі, як цацку?"
Прагледзеўшы ролік, рабяты ўпэўніліся ў тым, што пры няправільным выкарыстанні піратэхнікі можа нанесці шкоду не толькі свайму здароўю, але і акружаючым.
Працягам дня стаў конкурс малюнкаў " Карысныя прадукты". У сваіх малюнках дзеці адлюстравалі прадукты, якія трэба ўжываць кожны дзень. Ролевая гульня " Прадуктовы кошык" памагла пашырыць і замацаваць веды на практыцы. Дзеці збіралі самыя карысныя прадукты, у якіх дастаткова вітамінаў, якія неабходныя нашаму арганізму.
Спартыўныя спаборніцтвы (прысвечаныя Году гістарычнай памяці) " Вясёлыя эстафеты!", далі магчымасць удзельнікам прадэманстраваць свае найлепшыя якасці ў сіле, спрыце, кемлівасці, шпаркасці. Такія мерапрыемствы ствараюць святочны настрой, даюць матывацыю для здаровага і актыўнага ладу жыцця.