Навагодні перапалох у нашай школе!

28.12.2022

Новы год, усе чакаюць цудаў. Галоўнае верыць. А сапраўдныя цуды адбываюцца ў казках. На навагоднюю казку ў Валеўскую школу прышлі не толькі дзеці, але і дарослыя. Вядома ж казкі любяць ўсё. Асабліва з цягам часу хочацца вярнуцца ў дзяцінства. І вось вучні 8 класа далі магчымасць усім прысутным трапіць у казку, дзе дабро перамагае зло. Ранішнік прайшоў пад назваю "Навагодні перапалох", дзе злосных герояў Снежная Каралева абярнула ў добрых, а добрых ў злых. Сюжэт казкі суправаджаўся разнастайнымі конкурсамі: віктарынамі, падвіжнымі гульнямі, танцамі. Казка як заўсёды з добрым канцом. Дзед Мароз і яго памочнікі справіліся з калдаўством. Казачныя героі вярнуліся на свае ролі. У казку Новы год ужо прышоў. І усіх вас з Наступаючым Новым годам!