Трэці дзень экспедыцыі на планету "Спорт-тайм"

28.12.2022

Трэці дзень зімовых канікул прынес дзецям новую порцыю добрага настрою, бадзёрасці, які суправаджаў іх на працягу ўсяго дня.
У час правядзення хвілінкі бяспекі і здароўя "Правілы бяспечных паводзін на лёдзе" напомнілі дзецям аб тым, што ў час зімовых забаў і перамяшчэнняў трэба быць вельмі асцярожным і ўважлівым.
Віктарына " Здаровы лад жыцця" памагла пашырыць веды вучняў аб уздзеянні фізічных практыкаванняў, правільнага харчавання, а таксама выканання рэжыму дня для захавання здароўя. Замацаваннем тэарэтычных ведаў сталі гульні і зімовыя забавы вакол навагодняй ёлкі на гарадской плошчы.
У рамках Года гістарычнай памяці рабяты наведалі музей Адама Міцкевіча. Многія экспанаты ўразілі дзяцей, для некаторых гэта было ўпершыню.
Другая палова дня была прысвечана вертуальнай экскурсіі " Мая Беларусь". Пры падвядзенні вынікаў дня, былі адзначаны самыя актыўныя : Стома Ілья, Бялевіч Яўген, Галка Іван, Ціхановіч Крысціна, Гурэцкая Ганна.