Другі дзень экспедыцыі на планету "Спорт-тайм"

27.12.2022

Другі дзень па традыцыі пачаўся з ранішняй зарадкі, якая прагнала рэшткі сну і наладзіла на станоўчыя эмоцыі. Сёння ў нашым аздараўленчым лагеры прайшла гутарка на тэму "Правільнае харчаванне". Харчаванне-абавязковая ўмова для нашага жыцця . З ежай мы атрымліваем пажыўныя рэчывы, неабходныя для працы мозгу, сэрца, лёгкіх, цягліц і іншых органаў. Ежа забяспечвае наш арганізм энергіяй. Усё гэта і многае іншае аб харчаванні даведаліся дзеці. Спартыўная гульня-спартландыя "Вышэй, хутчэй, мацней" спрыяла араяўленням найлепшых фізічных якасцяў рабят: хуткасці, спрыту, кемлівасці, падтрымкі, узаемадапамогі. У выніку перамогу атрымала сяброўства. У рамках грамадзянскага - патрыятычнага выхавання дзеці прагледзелі фільм "Брэсцкая крэпасць". У выхаванцаў засталося шмат эмоцый і думак пасля фільма. У другой палове дня дзяцей чакалі зімовыя гульні і забавы на свежым паветры. На занятках па інтарэсах рабятыы маглі пацягацца ў кемлівасці, кемлівасці , уменні думаць обстрактна, а самае галоўнае - развіваць памяць.

Вось такім цікавым і насычаным быў другі дзень.