Экспедыцыя на планету "Спорт - тайм" пачынаецца

26.12.2022

Канікулы складаюць значную частку вольнага часу школьнікаў. Зімовы лагер дапамагае выкарыстоўваць перыяд адпачынку навучэнцаў для ўмацавання здароўя, развіцця фізічных сіл, узбагачэння ведамі і новымі ўражаннямі. Гэтыя функцыі выконвае зімовы лагер з дзённым знаходжаннем "Экспедыцыя На Планету спорт - тайм", які пачаў сваю працу ў Валеўскай сярэдняй школе. Першы дзень пачаўся з ранішняй зарадкі, якая ўзняла настрой, зарадзіў бадзёрасцю на цэлы дзень. Была праведзена хвілінка бяспекі"Наш бяспечны лагер". Працягнулі дзень мерапрыемства ў атрадзе: заняткі па інтарэсах, культурна - масавыя мерапрыемствы. Дзеці рыхтавалася да адкрыцця лагера: выбіралі камандзіра атрада і яго намесніка, развучвалі дэвіз і песню, малявалі атрадны куток. Пасля абеду дзяцей чакалі зімовыя забавы на свежым паветры. З добрым настроем хлопцы сышлі дадому, з надзеяй на цікавы працяг.