Экскурсія вучняў 11 класа ў амбулаторыю вёскі Валеўка

21.12.2022

21 снежня ў рамках прафарыентацыі адбылася экскурсія вучняў 11 класа ў амбулаторыю вёскі Валеўка. Там нас сустрэла памочнік доктара Берзух Н.М. Яна расказала аб працы медыкаў у цяперашні час. Працы вельмі шмат. Трэба своечасова выехаць да хворага, каб аказаць дапамогу і назначыць лячэнне, занесці ў камп'ютар даныя. А ў гэты час, тут таксама чакаюць дапамогі. Яшчэ дзеці пагутарылі з медработнікам пункта рэалізацыі медыкаментаў Стасевіч А.В.