"Калі ёсць сям'я - значыць шчаслівы я"

24.12.2022

У пачатковай школе 24 снежня  прайшло мерапрыемства з назвай "Калі ёсць сям'я - значыць шчаслівы я". Што ж для нас значыць сям'я? Сям'я - гэта той цёплы ачаг і дом, дзе мы расцём, вучымся жыццю. Мама і тата для нас прыклад пераймання, а сёстры і браты наша апора і падтрымка, у якім узросце яны б ні былі. Падчас гэтага мерапрыемства была створана ўтульная эмацыйная атмасфера. Дзеці адчулі, як кожнаму з іх важная яго сям'я. І не важна, вялікая яна ці маленькая. Рабяты разам успомнілі прыказкі, прымаўкі і афарызмы пра сям'ю.  З такім жа прыўзнятым настроем яны пайшлі дадому. Давайце ж кожны з нас таксама ўспомніць пра тое, як важная сям'я і для нас, дарослых. Правядзіце ўсе святы побач з блізкімі.