Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню II чвэрці 2022/2023 навучальнага года.

23.12.2022

23 снежня ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню II чвэрці 2022/2023 навучальнага года. Пачалася лінейка з пабудовы, уносу сцяга і выканання гімна Рэспублікі Беларусь. На ўрачыстай лінейцы былі абвешчаныя вынікі вучэбнай, спартыўнай і творчай дзейнасці вучняў. Пераможцам і ўдзельнікам уручылі дыпломы і падзякі. Дырэктар школы Мілаш Таццяна Уладзіміраўна пажадала добрых і бяспечных канікул.