Дыялогавая пляцоўка "Гонар за Беларусь".

22.12.2022

22 снежня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна - адукацыйнага праекта " ШАГ" ва ўстанове адукацыі была арганізавана дыялогавая пляцоўка "Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснае, будуем будучае ( вынікі Года гістарычнай памяці) для вучняў 8-11 класаў.
На сустрэчу з вучнямі ўстановы была запрошана Санько Н.К., якая адпрацавала 32 гады дырэктарам Валеўскай сярэдняй школы, з'яўляецца выдатнікам адукацыі.
ШАГ1" Мы даведаемся". Слова далі Санько Н.К.. Госця эмацыянальна, даступна і зразумела расказала аб гістарычнай памяці, генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, дала аб' ектыўную адзнаку аб укладзе нашага народа ў Вялікую перамогу. Нэлі Канстанцінаўна заклікала вучняў любіць сваю малую радзіму, людзей, якія жывуць побач, дзяржаву, якая так шмат робіць для нас, каб мы жылі ў міры і дастатку. Заўжды помніць тыя падзеі ваенных гадоў і праносіць праз пакаленні.
ШАГ2 " Мы разважаем". Федасюк Ганна, вучаніца 11 класа пазнаёміла удзельнікаў мерапрыемства са зместам трох інфармацыйных блокаў: " Без тэрміна даўнасці", " Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць", " Гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў". Вучні актыўна ўключыліся ў абмеркаванне прапанаваных пытанняў і паняццяў: патрыятызм, пачуццё гонару за гераічнае мінулае свайго народа, родных і блізкіх, павага да гісторыі сваёй краіны, работа па добраўпарадкаванню воінскіх пахаванняў і помнікаў, валанцёрскі рух.
Падчас рэалізацыі ШАГа 3 " Мы дзейнічаем" падвялі вынікі. Якія б урокі нам не падавала гісторыя, беларусы ведаюць, што шанаваць сваіх продкаў - гэта наш абавязак.
Смолка Паліна прапанавала прыняць удзел у акцыі па добраўпарадкаванню помнікаў воінскай славы; здзейсніць маршруты выхаднога дня па памятных мясцінах свайго рэгіёну, звязаных з генацыдам жыхароў Беларусі ў гады ВАВ.