ШАГ у 5-7 класах "Я і Малая радзіма"

22.12.2022

Для вучняў 5-7 класаў быў рэалізаваны праект ШАГ па тэме " Я і Малая радзіма".
У форме інтэрактыўнага позірка прайшло абмеркаванне паняццяў «Радзіма», «Малая радзіма». Вучні прадэманстравалі глыбокае іх разуменне. «Мая сям'я - значная частка малой радзімы». Рабяты пазнаеміліся з рознымі формамі складання радаслоўнага дрэва і даведаліся, якія дакументы можна выкарыстоўваць для афармлення свайго радавода, а затым самі паспрабавалі яго скласці.
З чаго пачынаецца Радзіма? Для кожнага чалавека паняцце малой радзімы звязана з дзяцінствам. Вучні падзяліліся яскравымі ўспамінамі свайго дзяцінства пасля прагляду відэароліка «Валеўка-мая Малая радзіма». Пагулялі у гульню «Пазнай славутасці Малой радзімы”. Пасля сённяшняй сустрэчы кожны зразумеў каштоўнасць малой радзімы для самаго сябе і прыйшло асэнсаванне таго, як дзейнічаць, каб яна і далей квітнела.