Гадзіна зносін “У свеце прафесій"

17.12.2022

17 снежня ў рамках шостага школьнага дня ў Валеўскай сярэдняй школе прайшла гадзіна зносін “У свеце прафесій". Вучні адгадвалі  па карціне прафесію, адказвалі на пытанні з элементамі гумару аб прафесіях сваіх бацькоў, гулялі ў гульню “ Што перапутаў мастак?” патрэбна было абмеркаваць і назваць лішні атрыбут у прафесіі. Завяршылася мерапрыемства “Аўкцыёнам прафесій”. Вучні атрымалі станоўчыя эмоцыі, радасць знаёмства са светам прафесій.