Вучні 6-11 класаў  пазнаёміліся з экспазіцыяй перасоўнай выставы “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”

10.12.2022

Адным з вядучых напрамкаў выхаваўчай дзейнасці з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Вучні 6-11 класаў  пазнаёміліся з экспазіцыяй перасоўнай выставы “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”. Прадстаўленыя матэрыялы вельмі ўражваюць. Гэта вынік сумеснай працы калектыва рэдакцыі газеты "Гродзенская праўда" і пракуратуры Гродзенскай вобласці. На выставе прадстаўлены публікацыі, у якіх раскрываюцца эксклюзіўныя матэрыялы і факты аб генацыдзе насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Маладое пакаленне разумее, што ў гісторыі ёсць старонкі, якія нельга забыцца. Тысячамі вылічаецца колькасць населеных пунктаў, спаленых фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дашчэнту. Вёскі шугалі ў агні разам з мірнымі жыхарамі – старымі, жанчынамі, дзецьмі… Жахлівыя злачынствы гітлераўцаў на беларускай зямлі адбіваюцца ў сэрцах пакаленняў звонам званоў Хатыні. На Гродзеншчыне трагічны лёс напаткаў многія вёскі – Шаўлічы, Зінякі, Княжаводцы… Усе яны – “Сёстры Хатыні”. У новым праекце “Гродзенская праўда” расказвае гісторыю спаленых вёсак праз успаміны тых, каму цудам удалося выжыць, і тых, хто сёння робіць усё магчымае, каб захаваць гэтую памяць для нашчадкаў. Вынікам працы журналістаў рэдакцыі над праектам стане выданне аднайменнай кнігі.