Прафесіі нашых бацькоў

17.12.2022

У чарговую суботу ў пачатковай школе прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Прафесіі нашых бацькоў". Мэта: пашырыць веды дзяцей пра вядомыя прафесіі, пра прафесіі іх бацькоў; падняць у дзяцей аўтарытэт бацькоў; раскрыць значымасць кожнай прафесіі; выхоўваць паважлівыя адносіны да працы дарослых. Дзеці адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы,адказвалі на пытанні віктарыны .З вялікім гонарам расказвалі аб тым,кім працуюць іх бацькі.