Тыдзень спорту і здароўя

10.12.2022

10 снежня "Тыдзень спорту і здароўя" ва ўстанове адукацыі пачаўся з удзелам вучняў 1-4 класаў. Зімовыя гульні і забавы на свежым паветры праводзіліся пад назвай "Мой сябар - здароўе". Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі на белым, пушыстым снезе. Надвор'е было па сапраўднаму казачна добрае. Дзеці ляпілі снегавікоў і спаборнічалі паміж сабой. З добрым настроем і зарадам бадзёрасці ўсё пайшлі дамоў.
Працягам спартыўнага дня былі спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат 5-9 класаў. Яны прайшлі пад дэвізам " Здаровы лад жыцця - выбар маладых". Вось ён, доўгачаканы снег, які паклікаў на лыжы. Вясёлыя і звонкія галасы дзяцей не змаўкалі на працягу ўсяго мерапрыемства. Дзеці атрымалі не толькі добры настрой, але і замацавалі ўменні і навыкі, атрыманыя на ўроках. Такія мерапрыемствы фарміруюць правілы здаровага ладу жыцця.