У рамках пілотнага праекта вучні 11 класа наведалі канцэнтрацыйны лагер" Трасцянец" ў Мінску.

05.12.2022

У рамках пілотнага праекта вучні 11 класа наведалі канцэнтрацыйны лагер" Трасцянец" ў Мінску. Тут загінула 206 тысяч чалавек. Толькі сосны, як нямыя сведкі жудасці, глядзяць на 34 ямы ў якіх загінулі людзі. Тут стаяць таварныя вагоны ў якіх фашысты прывезлі сваіх ахвяр. Абазначана месца дзе спальвалі зажыва вязнеў, а попел людскіх цел, каты пасыпалі ў цяпліцу і вырошчвалі ў іх кветкі.
Мы не толькі перажылі цяжкія пачуцці, але і ўбачылі на свае вочы, што такое генацыд. Сапраўды, у вайны жудасны твар...