1 снежня стартаваў II Рэспубліканскі Прававы турнір для старшакласнікаў "Сіла закона".

01.12.2022

1 снежня стартаваў II Рэспубліканскі Прававы турнір для старшакласнікаў "Сіла закона". У ім прынялі ўдзел вучні 9-11-х класаў. Мэтай турніру з'яўлялася прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх цікавасці да заканадаўства; прапаганда прававой культуры; паглыбленне ведаў і ўменняў, якія тычацца правоў і абавязкаў непаўналетніх; актывізацыя грамадскасці да дзейнасці па прававой асвеце. "У першым туры вучням трэба было адказаць на 40 пытанняў, якія тычацца Асноўнага закона краіны. На іх выкананне адводзілася не больш за гадзіну. Пры гэтым у кожным пытанні прадугледжаны адзін або некалькі правільных варыянтаў адказу, - распавялі арганізатары. Вучні ўстановы актыўна падключыліся да ўдзелу ў прававым турніры. Пажадаем ім поспеху і перамог.