Урок у Любчанскім замку

01.12.2022

У рамках пілотнага праекта для вучняў Валеўскай школы прайшоў урок у Любчанскім замку. Замак размешчаны на жывапісным беразе ракі Нёман. Пачаў будаваць замак Ян Кішка ў 1581 годзе, а працягнуў будаўніцтва Крыштаф Радзівіл, які ўзяў жонку з рода Кішкаў. Пазней замак пераходзіў ад аднаго вядомага роду да другога, але ніхто пра яго не дбаў, а толькі збіралі падаткі. Найбольшыя разбурэнні замак зведаў у часы Першай сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны. Зараз клопатам дабрачыннага фонду " Любчанскі замак" і асабіста яго кіраўніка Пячынскага І.А. адноўлены дзве яго вежы. Рэстаўрыруецца і трэцяя.
Мы з задавальненнем вывучалі гісторыю Беларусі не па падручніку, а дакранаўшыся да сярэднявечча па сапраўднаму.