Міжнародны дзень інвалідаў "Пачуйце тых, хто моліць Вас!".

01.12.2022

1 снежня ў Валеўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню інвалідаў. "Пачуйце тых, хто моліць Вас!". Такімі словамі пачалася размова. Нічыпар Надзея, вучаніца 8 класа адзначыла,  што ў такі дзень не будзе лішнім напомніць усім аб тым, што сярод нас жывуць людзі, якія заслужваюць не толькі спагады, але першым чынам дапамогі, забяспячэнне іх праў на годнае жыццё. Надзея пазнаёміла прысутных з некаторымі артыкуламі закона РБ " Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі", які быў прыняты 30 чэрвеня 2022 года. У 1992 годзе Генеральная Асамблея ААН у рамках Міжнароднай праграмы дзеянняў правазгласіла 3 снежня Міжнародным днём інвалідаў. У нашай краіне указам Прэзідэнта ён аб'яўлены Днём інвалідаў РБ.

У ходзе сустрэчы вучні выказвалі думкі пасля прагляду прэзентацыі, на якой былі адлюстраваны людзі, якіх жыццё абдзяліла быць фізічна паўнавартаснымі, але гэтыя людзі не апусцілі рукі. Яны даказалі ўсяму свету, што могуць быць на раўне са здаровымі людзьмі. Напрыканцы гутаркі дзеці зрабілі выснову, што мы розныя, але правы ў нас роўныя.