Інтэрактыўныя зносіны “ Што значыць быць шчаслівым у сваёй сям’і?”

26.11.2022

26 лістапада ў рамках шостага школьнага дня ў Валеўскай сярэдняй школе прайшлі інтэрактыўныя зносіны “ Што значыць быць шчаслівым у сваёй сям’і?”. Вучні расказалі, што значыць жыць у сям'і і быць шчаслівым, паказалі свае любімыя сямейныя фотаздымкі. Потым напісалі лісты сваім бацькам, у якіх паведамілі аб тым, як ім пашанцавала з сям’ёй. Вучні працягвалі думку ў сказах: "" Сям'я - гэта... " і " Што для цябе значыць жыць у шчаслівай сям'і... " З задавальненнем рашалі сямейныя сітуацыі. У канцы мерапрыемства сумесна склалі правілы шчаслівай сям'і.