Класная гадзіна " Я - грамадзянін Беларусі"

25.11.2022

У 1 класе прайшла класная гадзіна " Я - грамадзянін Беларусі".Мэта: пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне; вучыць паважаць людзей,якія жылі і жывуць на нашай зямлі;выхоўваць любоў да Беларусі;фарміраваць жаданне больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы.Першакласнікі падарожнічалі па цудоўнай беларускай зямлі,чыталі вершы,адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі і выказвалі словы гордасці за мінулае нашай Радзімы, за яе сённяшні дзень.