“ШАГ” для вучняў 8-11 класаў. Дыялогавая пляцоўка  “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны падмурак незалежнасці”

24.11.2022

24 лістапада   ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8-11 класаў ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка  “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны падмурак незалежнасці” (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў).  У час  чарговай сустрэчы  наладжаны тэліфонны  мост з выпускніцай нашай установы  Філіповіч Юліяй Аляксандраўнай, інжынерам-канструктарам праектнага бюро ОАО “МТЗ”  

      У час рэалізацыі ШАГа1 “МЫ даведваемся” Адашкевіч Захар пазнаёміў удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі са зместам інфармацыйнага блока “Машынабудаванне – апора і рухаючая сіла нашай краіны” да абмеркавання далучылася інжынер-канструктар  праектнага бюро ОАО “МТЗ” Юлія Аляксандраўна Філіповіч, якая расказала пра дасягненні і праекты на будучыню ОАО “МТЗ”.  Кляноўская Дар’я пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства са зместам інфармацыйнага блока: “Беларусь – краіна вялікай хіміі”, разам з дакладчыкам у удзельнікаў пляцоўкі была магчымасць здзейсніць завочнае падарожжжа  на ААТ “Гродна Азот” . Падчас інфармацыйнага блока “Горна-абагачальны камбінат Беларуськалій  - нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь” Люткевіч Сяргей прадэманстраваў падрыхтаваны відэаролік.

“Машынабудаванне-вядучая галіна эканомікі краіны”, “транспартнае машынабудаванне”, “інавацыі ў машынабудаванні”, “канкурэнтаздольны прадукт”, “флагманы беларускага машынабудавання”, “экалагічныя віды транспарту”, “сувязь машынабудавання з навукай і сучаснымі тэхналогіямі”, “імпартазамяшчэнне”, “прамысловы турызм”, “пачуцці гонару за прафесію землякоў”, “станоўчая матывацыя да працоўнай прафесійнай дзейнасці”, “сусветны калійны рынак”, “чырвонае золата хімічнай прамысловасці;» “Беларуськалій " – нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь, яго роля ў развіцці розных відаў гаспадарчай дзейнасці краіны”, - гэтыя і многія іншыя паняцці былі ў фокусе абмеркавання удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі ў ходзе рэалізацыі ШАГа 2 “Мы разважаем”

     ШАГ  3 “Мы дзейнічаем” – крок падвядзення вынікаў. Удзельнікі сустрэчы не толькі адзначылі актуальнасць абмяркоўваемай тэмы, закранутых пытанняў, але і  саставілі ТОП-5 дасягненняў у прамысловасці Навагрудскага раёна.

     Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі пераканаліся, што год за годам паступова ў нашай краіне былі мадэрнізаваны савецкія прамысловыя гіганты, створаны інавацыйныя прадпрыемствы, укаранёны высокія тэхналогіі – усе гэта дае нам магчымасць ганарыцца сваёц краінай і імкнуцца рабіць яе багацей і мацней.