Экскурсія на пошту

22.11.2022

22 лістапада ў рамках прафарыентацыі адбылася экскурсія вучняў 9 класа ў паштовае аддзяленне вёскі Валеўка.Падчас экскурсіі вучні даведаліся аб асаблівасцях работы начальніка паштовага аддзялення Мялешка В.М. і паштальёна Апалонік Жанны Мікалаеўны.Супрацоўнікі паштовага аддзялення паказалі спецыяльнае памяшканне на пошце, дзе захоўваюцца лісты і пасылкі, а таксама паштовую скрыню, куды апускаюць лісты і паштоўкі, расказалі , якім чынам яны даходзяць да адрасата.