Экскурсія вучняў 5 класа ў г. Навагрудак

15.11.2022

Вучні 5 класа 12 лістапада наведалі г. Навагрудак. У ходзе экскурсіі наведалі Навагрудскі раённы цэнтр рамёстваў ДУК" Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці " таленавітыя майстры правялі змястоўную і цікавую экскурсію па цэнтры якую правяла метадыст майстар - Юшкевіч Вольга Міхайлаўна. Вучні пазнаеміліся з працай майстроў выразання з паперы ў Навагрудскім раёне, пляценнем з саломы, ткацтвам, ганчарствам. Майстры правялі майстар-класы па вырабу абярэгаў і прыгожых паштовак.  Наведалі  Курган неўміручасці які быў насыпаны ў Навагрудку ў 1924-1931 гадах у гонар Адама Міцкевіча – гэта рукатворны помнік вялікаму паэту, ураджэнцу Навагрудчыны. Трэцім прыпынкам экскурсіі быў  Сабор святых дабраверных князёў Барыса і Глеба. Для вучняў правеў экскурсію іерей Ігар Пірог ен пазнаеміў вучняў з гісторыяй храма, а пачалася яна больш чым 850 гадоў.  Помнік гатычнай архітэктуры эпохі Вялікага Княства Літоўскага. Ён пераходзіў да розных канфесій і неаднаразова перабудоўваўся. Храм унесены ў дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Вучням экскурсія вельмі спадабалася.