Беларусь - энергаэфектыўная краіна. Экскурсія ў Навагрудскі раён электрычных сетак

12.11.2022

12 лістапада вучні 9 класа ў рамках акцыі “ Беларусь – энергаэфектыўная краіна “ наведалі Навагрудскі раён электрычных сетак. Вучні з цікавасцю слухалі аб тым,што ўся праца Навагрудскіх РЭС накіравана на павышэнне надзейнасці падачы электраэнергіі спажыўцам, а таксама забеспячэнне высокай ступені бяспекі пры эксплуатацыі ліній электраперадач і электрычнага абсталявання. Вучні наведалі дыспетчарскую службу электрычных сетак . Менавіта сюды паступае ўся інфармацыя аб працы сістэмы. Неад'емны атрыбут дыспетчарскай службы - мнемашчыт электрычных сетак, на якім то там, то тут свецяцца лямпачкі. Нават у звычайны дзень у дыспетчарскую паступае некалькі дзясяткаў званкоў, а калі здараецца непагадзь, тэлефон не змаўкае. У канферэнцзале вучням прапанавалі паступаць на спецыяльнасць "электразабеспячэнне" і ўладкавацца на працу ў Навагрудскія РЭС.