Экскурсія ў г. Брэст

05.11.2022

Пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў заўсёды былі і застаюцца актуальнымі для Валеўскай сярэдняй школы .У рамках года Гістарычнай памяці вучні 6 класа на восеньскіх  канікулах наведалі Брэстскую крэпасць. У ходзе экскурсіі яны  даведаліся, што ў 1965 годзе цытадэлі прысвоена званне “Крэпасць-герой”, што тут 22 чэрвеня 1941 года горад Брэст і гарнізон крэпасці аднымі з першых прынялі на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў і мужна змагаліся больш месяца.

Наведалі таксама “Старажытнае Бярэсце” размешчанае на тэрыторыі крэпасці- унікальны , адзіны ў Еўропе па захаванасці старажытных канструкцый горад 13 стагодзя.

Уражанняў вельмі шмат. У першую чаргу, аб гераізме і мужнасці дарослых і дзяцей праяўленых у барацьбе за Радзіму, а таксама само падарожжа  ажыцяўлялася па чыгунцы Баранавічы- Брэст. Амаль ўсе вучні класа ў першыню ехалі на цягніку.