Апошні дзень аздараўленчай змены

05.11.2022

Апошні дзень аздараўленчага лагера Востраў здароўя пачаўся з зарадкі і хвілінкі бяспекі "Правілы бяспекі на канікулах" Дзеці яшчэ раз замацавалі правілы дарожнага руху, правілы знаходжання адных дома і правілы бяспекі з электрапрыборамі. У рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання выхаванцы прагледзелі фільм "Дзяржаўная мяжа" ў дзяцей засталася шмат уражанняў ад прагляду. Усе хлопцы аб'ядналіся на гуртку "Шашкі". У канцы дня прайшла ўрачыстая лінейка прысвечаная закрыццю лагернай змены. Былі падведзены вынікі змены і дзяцей чакалі падарункі. Дзеці з усмешкай і радасцю ішлі дадому.