Віртуальнае падарожжа "Мая Беларусь"

04.11.2022

На канікулах 4 лістапада адбылося віртуальнае падарожжа "Мая Беларусь". Вучні вырашылі завітаць у суседні Дзятлаўскі раён. Разам з вядучым праграмы "Я хачу гэта ўбачыць" Уладзімірам Богданам дзеці трапілі ў маленькі горад Дзятлава. Там адчулі дух пазамінулага стагодзя ў касцёле. Уразіў старажытны арган, які немцы хацелі вывезці. Партызаны захавалі. І сёння можна пачуць яго гучанне. Затым наведалі Палац Радзівілаў. Яго таксама вайна не пашкодзіла. Прайшліся па старажытнай цэнтральнай затройцы 19 ст., якая не была пашкоджана ў гады вайны. Самыя прыгожыя дамы належалі яўрэям. На другім паверсе жылыя памяшканні, а на першым розныя тарговыя крамы. Жыхарам і гасцям вельмі зручна, бо і па сёй дзень шмат магазінаў невялічкіх у гэтых дамах. Каб не пуставаў будынак сенагогі, зроблены пажарны пункт. Гэта не кашчунства, а спосаб захаваць будынак. Дзеці ўбачылі старую драўляную царкву ў выглядзе карабля, якая была спалена ў 18 стагоддзі і зноў пастроена, а побач узведзены новы высокі храм ужо больш сучасны. Вучаніца нашай школы Ганна Федасюк падзялілася сваімі ўражаннямі. Яна была ў Дзятлаве і паралельна вядучаму дапаўняла сказанае. Вучні з вялікай цікавасцю слухалі.