Пяты дзень лагернай змены

04.11.2022

Пяты дзень аздараўленчага лагера "Востраў здароўя" як звычайна пачынаецца з зарадкі. Хвілінка бяспекі сёння была прысвечана асабістай гігіене. Дзеці праглядзелі ролік, а пасля паразмаўлялі пра важнасць выканання правілаў асабістай гігіены. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, дзе адлюстроўвалі прадметы асабістай гігіены. Прымалі актыўны ўдзел у эстафеце "Перашкода" дзе хлопцы, падтрымлівалі адзін аднаго і дапамагалі ў выкананні заданняў.
Пасля абеду для хлопцаў прайшоў інтэрактыўны занятак "Скажы шкодным звычкам -НЕ", дзе хлопцы ўмацавалі свае веды аб шкодзе алкагалізму, наркаманіі і курэння. Склалі адмоўныя рысы іх уплыву на арганізм. Да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі юнакі і дзяўчаты наведалі выставу ў школьнай бібліятэцы. Дзе бліжэй даведаліся пра падзеі 1917 года. І дзень завяршыўся праглядам відэа-лэпбука "Азбука здароўя" і яшчэ раз замацавалі свае веды аб важнасці клопату аб сваім здароўі.