Міжнародны дзень энергазберажэння

04.11.2022

З 8 па 11 лістапада 2022 г. Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту праводзіць Рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю "Беларусь – энергаэфектыўная Краіна" пад дэвізам "У адзіным руху да лепшага!». Яна прымеркаваная да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада. Мэтай правядзення дадзенай акцыі з'яўляецца павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца адной з важных мер па паляпшэнню дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым. Прымаючы пад увагу, што павышэнне энергаэфектыўнасці, рэалізацыя мерапрыемстваў у сферы энергазберажэння шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці прапануе далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі і прыняць актыўны ўдзел у інфарміраванні супрацоўнікаў пра важнасць эфектыўнага выкарыстання энэргарэсурсаў, спосабы энергазберажэння ў побыце. Інфармацыйныя матэрыялы размешчаны на сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту (energoeffeсt.gov.by), а на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента – сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнню.