Гульня - падарожжа "У свеце прафесій"

02.11.2022

Выбар прафесіі адбываецца не імгненна, а на працягу доўгага часу, таму праца па прафарыентацыі ў школе вядзецца пастаянна. 2 лістапада для вучняў 9 класа прайшла гульня - падарожжа "У свеце прафесій" , прысвечаная выбару прафесіі. Асноўная накіраванасць дадзенага мерапрыемства - дапамагчы школьнікам зарыентавацца ў свеце прафесій, адэкватна ацаніць свае схільнасці і здольнасці пры выбары будучай прафесіі, даведацца пра змест розных відаў працоўнай дзейнасці, а таксама дапамагчы вучням, якія сумняваюцца, зрабіць усвядомлены выбар.
Вучні праяўлялі ініцыятыўнасць, дэманстравалі актыўнасць і зацікаўленасць у абмеркаванні праблемы. За час гульні яны атрымалі даволі вялікі аб'ём неабходнай інфармацыі, якую ім яшчэ патрэбна старанна абдумаць і ўзважыць. Рабяты былі аднадушныя ў тым, што асноўнай умовай у сучасным грамадстве для паспяховага прымянення сваіх сіл, схільнасцяў і здольнасцей, з'яўляецца высокі ўзровень адукаванасці і кампетэнтнасць. Толькі ў працэсе творчага прымянення сваіх ведаў чалавек атрымлівае маральнае задавальненне, расце духоўна і жыве шчасліва.