Трэці дзень лагернай змены

02.11.2022

Раніца будзе ўдалай, калі пачаць яе з зарадкі і хвілінкі здароўя "Агонь сябар ці вораг? Дзеці паўтарылі асноўныя правілы паводзін пры пажары, правілы, як пазбегнуць пажарных сітуацый. Раніца не пераставала здзіўляць, бо сёння ў наш атрад прыехаў у госці кінатэатр "Зорка". Рабятам нашага лагера быў прапанаваны прагляд фільма.
Выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у спартландыі "Вясёлыя старты". Дзеці падзяліліся на дзве каманды "Асілкі" і "Спартак". Дзеці скакалі, бегалі, кідалі мячы, скакалі на скакалцы. За гэты час дзяцей перапаўняла тысяча эмоцый. У выніку перамагло сяброўства.
Пасля абеду для нашых рабят працавала майстэрня "1000 жураўлікаў". Дзеці з паперы вучыліся рабіць птушак спосабам арыгамі. А таксама мы сёння здзейснілі вітруальнае падарожжа па нашай Беларусі. Даведаліся цікавыя факты аб славутасцях нашай краіны.Бліжэй пазнаёміліся з нашым Навагрудкім раёнам. Яркае ўражанне ад праведзенага дня адбілася на тварах рабят.