Другі дзень лагернай змены

01.11.2022

Другі дзень аздараўленчага лагера "Востраў здароўя" пачаўся з усмешак і радасці дзяцей, якія прыйшлі зноў у лагер. Традыцыйная зарадка дапамагла да канца прачнуцца і дала зарад бадзёрасці на ўвесь дзень. Важнай часткай сённяшняга дня стала правядзенне ўрачыстай лінейкі ў гонар адкрыцця лагернай змены. Рабяты атрада годна аддалі рапарт дырэктару лагера. Хвілінка бяспекі сёння нагадала аб важнасці мыцця рук, бо чыстыя рукі - гэта заклад здароўя. Дзеці вельмі добра ведаюць правілы і самі шмат што могуць распаведаць пра мыццё рук.
Пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры прайшла спартыўна-забаўляльная гульня "Паляванне на мамантаў", дзе дзеці падзяліўшыся на дзве каманды паказалі сваю цягавітасць, спрыт і кемлівасць. У выніку перамогу атрымала сяброўства. У рамках грамадзянска патрыятычнага выхавання дзеці глядзелі фільм "Брэсцкая крэпасць". У выхаванцаў засталося шмат эмоцый і думак пасля прагляду фільма.
Пасля абеду для дзяцей прайшоў конкурс малюнкаў "Пад сінім небам" да дня 140-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа. хлопцы ўспомнілі біяграфію аўтара, яго знакамітыя творы. У сваіх малюнках дзеці адлюстроўвалі прыгажосць прыроды роднага краю і сівалы нашай краіны.
Для выхаванцаў атрада "Дружына"было праведзена аб'яднанне па інтарэсах "Шашкі".
Вось такім цікавым прайшоў наш дзень.