Наведванне выставы аб генацыдзе беларускага народа “Ніхто не забыты, нішто не забыта”

31.10.2022

31.10.2022г. вучні Валеўскай сярэдняй школы наведалі выставу аб генацыдзе беларускага народа “Ніхто не забыты, нішто не забыта” у народным гісторыка-краязнаўчым музеі школы. У пачатку выставы было растлумачана значэнне слова “генацыд”. Падчас гутаркі  падкрэслена, што генацыд не мае тэрміну даўнасці, указана на значэнне Закона, які прыняты ў нашай краіне, “Аб генацыдзе беларускага народа”.

Вогненай зівірухай прайшла вайна і па нашых родных мясцінах. Амаль поўнасцю была спалена вёска Тулічава, і толькі дзякуючы партызанам, яна не паўтарыла лёс Хатыні. Часткова былі сплены вёскі Ятра і Заполле нашага сельскага савета.  У вёсцы Ятра быў па-зверску замучаны разам з сям’ёй свяшчэннік Кірык Барыс за супрацоўніцтва з партызанамі. Падчас карніцкіх аперацый расстраляна і загінула каля 200 мірных жыхароў. Сярод іх 17 дзяцей ва ўзросце ад 1,5 да 11 гадоў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 281 аднавясковец.

Напрыканцы наведвання было адзначана. што свяшчэнны абавязак усіх беларусаў – помніць самым аб гэтых падзеях, а таксама не даваць нашчадкам запамятаваць іх.   Сваім жыццём, вучобай кожны з нас абавязан падтрымліваць нашу дзяржаву, захоўваць памяць аб загінуўшых у гады вайны дзеля светлай будучыні  пакаленняў.