Гістарычна-пазнавальнае падарожжа “Гартаючы Радзімы старонкі”

29.10.2022

29 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках рэалізацыі праекта 6 школьнага дня прайшло гістарычна-пазнавальнае падарожжа “Гартаючы Радзімы старонкі” у займальна- гульнявой форме. У пачатку мерапрыемства дзеці расказалі, што яны ведаюць аб  Дзяржаўным Гербе і Дзяржаўным Сцягу нашай краіны. Прыйшлі да высновы, што сімвалы нашай краіны - гэта нашы духоўныя святыні, дзе з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстраваны патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны.

Падчас мерапрыемства вучні, вандруючы па карце краіны, адзначалі  буйныя гарады, абласныя цэнтры краіны, найбольш вядомыя прамысловыя, культурныя аб’екты;   пазнаёміліся з поспехамі і дасягненнямі нашай краіны ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навукі і культуры. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны “Ці ведаеш ты гісторыю сваёй краіны?”,   праглядзелі і абмеркавалі прэзентацыю па тэме. Вучні паказалі сябе актыўнымі вандроўнікамі, мерапрыемства садзейнічала фарміраванню патрыятызма, як духоўнай састаўляючай грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, спрыяла выхаванню пачуцця любові і гонару за сваю радзіму.