Інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Я гэтую зямлю Беларуссю клічу"

29.10.2022

У суботу, 29 кастрычніка, вучні пачатковых класаў правялі інтэлектуальна -пазнавальную гульню "Я гэтую зямлю Беларуссю клічу". Мэтамі мерапрыемства было: праверыць веды вучняў пра сваю Радзіму, выхоўваць любоў да яе, развіваць актыўнасць і творчыя здольнасці.

   Папярэдне дзеці вывучылі вершы пра родны край, падрыхтавалі пытанні пра гарады і прыроду Беларусі. Самыя старанныя нават стварылі невялікія прэзентацыі. Гульня прайшла цікава і была пазнавальнай для вучняў.