Урачыстая лінейка. прысвечаная заканчэнню 1 чвэрці

28.10.2022

28 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню першай чвэрці. Свята пачалося з унясення сцяга Рэспублікі Беларусь. Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь перад вучнямі выступіла дырэктар школы Мілаш Т.У., якая павіншавала вучняў са сканчэннем першай чвэрці і падзякавала за поспехі ў вучобе, якія скончылі чвэрць на "добра" і "выдатна". Таццяна Уладзіміраўна таксама пажадала вучням цікавых, карысных і бяспечных канікулаў, а ўдзельнікам першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах - поспехаў і высокіх вынікаў па алімпіядах.
Са словамі падзякі да вучняў звярнулася намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Скрундзь Н. У., яна падзякавала вучняў за паспяховую вучобу , уручыла граматы і памятныя падарункі.