Агульнашкольны бацкоўскі сход

27.10.2022

27 кастрычніка ва ўстанове адукацыі  адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму “Адказнасць бацькоў за жыццё і здароўе дзяцей, правілаў пажарнай бяспекі”. На сходзе былі закрануты ўсе напрамкі бяспекі - гэта і пажарная бяспека, і бяспека на дарогах, і папярэджанне траўматызму, і бяспечныя паводзіны ў грамадстве, жыццё без тытуню, алкаголю і наркотыкаў. Да бацькоў звярнуліся: участковы інспектар аг.Валеўка Бахар Андрэй Іванавіч, які спыніўся на тым, што бяспека дзяцей – клопат бацькоў, бяспека павінна быць усюды і ва ўсім. Аскерка Дзмітрый Віктаравіч начальнік Навагрудскага МА ДАІ адзначыў праблема бяспекі дзяцей сёння з'яўляецца адной з самых сур'ёзных, бо небяспека падпільноўвае нашых дзяцей на дарозе, у пад'ездзе, на вадаёме, у двары. Як паказвае практыка, бацькоў больш турбуе матэрыяльны дабрабыт сваіх дзяцей. А дзіцяці неабходна надаваць досыць шмат часу, мець зносіны, быць для яго прыкладам для пераймання. Як зберагчы дзяцей ад гібелі ад знешніх прычын, распавёў бацькам супрацоўнік Навагрудскага РАНС Батура Кірыл Сяргеевіч.
Завяршыўся бацькоўскі сход падвядзеннем вынікаў апытання, які быў прапанаваны бацькам перад пачаткам сходу.