ШАГ у 5-7 класе. Гульнявая праграма "Я і сям'я"

27.10.2022

28 кастрычніка 2022 года ў Валеўскай сярэдняй школе адбылося мерапрыемства ў рамках праекта “ШАГ” у 5-7 класах на тэму “Я і сям’я” у форме гульнявой праграмы. Мэтай было пастаўлена паглыбленне ў вуяняў уяўлення  аб ролі сям’і ў жыцці чалавека, яе оолі і функцыях кожнага члена сям’і. Падчас мерапрыемства вучні разам з настаўнікам вызначылі такія паняцці, як “сям’я”, “маці”,”бацька”,  “дом”, “дзіця” з дапамогай гульні “Вуснамі дзіцяці”. Адзначылі, якія якасці павінны быць ў людзей адной сям’і, расказалі аб сваіх сем’ях, паказалі сямейныя фотаздымкі, узгадалі сямейныя традыцыі, а таксама вызначылі ролі маці і бацькі у сям’і.

На мерапрыемства была запрошана мнагадзетная маці, якая узнагароджана Ордэнам Маці, якая расказала аб сваёй жружнай вялікай сям’і. Напрыканцы мерапрыемства вучні вызначылі галоўнымі сямейнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца: клопат і каханне, сумесная праца і радасць, узаемапаразуменне і давер, цярпенне і узаемапавага.