Школа актыўнага грамадзяніна ў 8-11 класе

27.10.2022

27 кастрычніка у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка на тэму “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі (аб забеспячэнні права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі)"для вучняў 8-11класаў. На сустрэчу з вучнямі ўстановы былі запрошаны: Зяленская Таццяна Іосіфаўна, старшы следчы Навагрудскага раённага аддзела следчага камітэта і Цецярук Яўген Барысавіч, следчы Навагрудскага раённага аддзела следчага камітэта.
Вучні выступалі з паведамленнямі аб прававой інфармацыі і адпаведных рэсурсах яе размяшчэння.
Пры рэалізацыі ШАГа 2 “МЫ разважаем ” вучні задавалі пытанні Зяленскай Таццяне Іосіфаўне аб прававой інфармацыі як найважнейшага інструмента устойлівага развіцця незалежнай Беларусі?
У рамках ШАГ 3. “Мы дзейнічаем” – крок падвядзення вынікаў.
Цецярук Яўген Барысавіч, следчы Навагрудскага раённага аддзела следчага камітэта, расказаў вучням аб вучобе ў Акадэміі МУС і прапанаваў вучням паступаць ў дадзеную навучальную ўстанову.
Вучні вырашылі :
-скласці ТОП-5 дасягненняў НЦПІ ў галіне прававой інфарматызацыі;
-правесці ў школе прававы турнір " Сіла Закона»;
-падпісацца на акаўнты mir.pravo.by у Instagram і (або) TikTok.