Сустрэча вучняў 1-11 класаў з супрацоўнікам Навагрудскага РАНС Батурай К. С.

25.10.2022

У рамках месячніка бяспекі 25 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла сустрэча вучняў 1-11 класаў з супрацоўнікам Навагрудскага РАНС Батурай К. С.
Кірыл Сяргеевіч у чарговы раз нагадаў вучням аб захаванні асноўных правілаў пры абыходжанні з агнём і ў дыялогу вызначыў алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення небяспекі. Радуе, што вучні актыўна вялі гутарку з супрацоўнікам РАНС і дзяліліся ўжо наяўнымі ведамі па асновах бяспечнай жыццядзейнасці.