Конкурс малюнкаў "Шчаслівыя разам"

22.10.2022

22 кастрычніка ў пачатковай школе прайшоў конкурс малюнкаў " Шчаслівыя разам" у рамках " Тыдня бацькоўскай любові".Юныя мастакі з вялікай любоўю малявалі сваю сям'ю. У сваіх малюнках адлюстравалі традыцыі ,якія захоўваюцца ў іх сем'ях.З задавальненнем расказалі як ганарацца сваімі татам і мамай,любяць брацікаў і сястрычак. Выказалі думку: шчаслівы той ,хто жыве ў сям' і, дзе пануе любоў і спакой.