Гадзіна пытанняў і адказаў “Сям’я. Сямейныя каштоўнасці і традыцыі”

22.10.2022

Школьная субота ва ўстанове адукацыі прапанавала гадзіну пытанняў і адказаў “Сям’я. Сямейныя каштоўнасці і традыцыі”з мэтай садзейнічаць выхаванню пачуцця любові і гонару за сваю сям’ю. Мерапрыемства прайшло пад дэвізам “ Мая сям’я- маё багацце”. Вучні прэзентавалі сямейныя традыцыі, захапленні, усё тое, што аб’ядноўвае бацькоў і дзяцей. Удзел у мерапрыемстве прынялі педагог сацыяльны Манукова Т.А. і шматдзетная маці Лісіца А.А. Гульні “Чароўны капялюш” і “Кошычак дабра” спрыялі развіццю цікавасці да гісторыі сваёй сям’і; фарміравалі станоўчыя адносіны і павагу да сямей аднакласнікаў і сяброў; садзейнічалі аб’яднанню калектыву дзяцей і бацькоў.