Свята "Бацькоўская любоў за ўсё даражэй!"

21.10.2022

У рамках "Тыдня бацькоўскай любові" ў пачатковай школе прайшло свята "Бацькоўская любоў за ўсё даражэй!"з мэтай выхавання павагі і беражлівых адносін да сям'і. Дзеці расказвалі вершы, спявалі, танцавалі. Падрыхтавалі сцэнкі з удзелам мам, у якіх гледачы ўбачылі знаёмыя жыццёвыя сітуацыі. Свята прайшло весела, падарыла шмат уражанняў і радасці. У сэрцы кожнай сям'і запаліўся агеньчык любові, бо сям'я бывае такая моцная, дзе жыццё спакойнае і лёгкае.