Класная гадзіна "Пагаворым пра бацьку"

20.10.2022

20.10.2022 у рамках " Тыдня бацькоўскай любові" у 8 класе ў форме круглага стала прайшла класная гадзіна " Пагаворым пра бацьку". Размова пачалася з таго, як дзеці разумеюць слова "бацька". Ад чаго яно пайшло? У тлумачальным слоўніку Ажогава вучні знайшлі паняцце "отец". Літвін Вікторыя зачытала азначэнне. Далей размова пайшла аб тым, ці добра ведаюць дзеці сваіх бацькоў: дзе тата нарадзіўся, якую школу скончыў, кім працуе, якая страва любімая, які кінафільм любімы, перадача, што чытае, ці любіць салодкае і г.д. Дзеці наперабой расказвалі пра сваіх татаў. Адразу было відаць, што ганарацца сваімі бацькамі. У кожным слове адчуваўся  гонар за роднага чалавека. Напрыканцы гутаркі вучні напісалі пісьмо любімаму тату. І ў кожным радку прасочвалася  ўдзячнасць за тое, што ён ёсць.