Фотавыстава "Люблю тябе тата!"

19.10.2022

У рамках "Тыдня бацькоўскай любові" вучні 8 і 9 класаў арганізавалі фотавыстаўку "Люблю тябе тата!". 21 кастрычніка ў РБ аб'яўлены Днём бацькі. Дзеці прынеслі ў школу здымкі, на якіх яны разам са сваімі татамі. Нехта пяшчотна абдымае свайго бацьку, цалуе, а нехта заняты сур'ёзнаю справаю. Ёсць здымкі, дзе дзеці з татам рыбачаць, будаўніцтвам займаюцца, чытаюць. Розныя здымкі, розныя жыццёвыя сітуацыі, але ёсць адно агульнае ў іх - гэта тата. Тата - апора для сям'і, настаўнік, крыніца вялікай любові.