Набажэнства Прасвятой Багародзіцы ў храме святых апосталаў Пятра і Паўла

14.10.2022

14 кастрычніка, адзначаецца адразу два святы: царкоўны-Пакроў Прасвятой Багародзіцы, і свецкі - Дзень маці. Зямное і нябеснае аб'ядноўвае чалавек, якога немагчыма замяніць, самы родны і блізкі ў свеце, – МАМА. Мама ўсё жыццё хавае нас ад бед і клопатаў, сагравае цёплымі словамі і усмешкай. Але ж і нашы мамы маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе і словах падзякі за тое, што прысвяцілі сябе самой святой місіі на зямлі. Сёння вучні нашай школы прынялі ўдзел у набажэнстве Прасвятой Багародзіцы ў храме святых апосталаў Пятра і Паўла аг. Валеўка. Настаяцель храм іерэй Яўген Запольскі  павіншаваў прысутных са святам, пагутарыў з вучнямі пра любоў Прасвятой Багародзіцы да людзей і аб тым, як   паважаць сваіх матуль і бабуль, і радаваць іх сваімі поспехамі і добрымі справамі.