Пачала функцыянаваць фотазона да тыдня бацькоўскай любові

12.10.2022

У Беларусі плануюць маштабна адзначыць дзве важныя даты-Дзень маці і Дзень бацькі. Першая супадае з Пакровам Прасвятой Багародзіцы – яго святкуюць 14 кастрычніка. Другую-Дзень бацькі-беларусы адзначаць у 2022 годзе ўпершыню 21 кастрычніка. Прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі Рэспубліканскім тыднем бацькоўскай любові.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны, плануюцца яны і ў нашай установе адукацыі. На гэтам тыдні ўжо пачала працаваць святочная фотазона, прысвечаная тыдню бацькоўскай любові. Паралельна праходзіць акцыя "Павіншуем маму разам", ініцыіраваная Федэрацыяй прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь. Кожны жадаючы можа падпісаць прыгожую паштоўку сваёй маці, зрабіць фота ці сэлфі у фотазоне.