Тры колеры бяспекі

08.10.2022

 Кожныя мама і тата жадаюць бачыць сваё дзіця здаровым і шчаслівым. Гэта ісціна, якую разумеюць усе ў грамадстве, як і тое, што  выконваючы правілы бяспекі можна захаваць жыццё і здароўе не толькі сваё, але і тых хто побач.

        У першую чаргу аб бяспецы дзяцей павінны турбавацца бацькі, але так як бацькі не заўсёды маюць магчымасць знаходзіцца побач са сваімі дзецьмі, важна каб самі дзеці валодалі гэтымі ведамі. Усімі даўно прызнана сапраўдным сцвярджэнне, што час атрымання школьнай адукацыі павінен з'яўляцца для дзіцяці адначасова і школай жыцця. Таму, акрамя навучання асновам навук, на агульнаадукацыйныя ўстановы сёння ўскладаецца мноства іншых задач, у тым ліку і засваенне дзецьмі асноўных правілаў бяспечных паводзін.

      Акрамя ўрокаў асновы бяспекі і жыццядзейнасці, інфармацыйных і класных гадзін для школьнікаў Навагрудчыны ёсць яшчэ адна ўстанова, якая ў захапляльнай форме гатова падзяліцца гэтымі жыццёва важнымі ведамі.Менавіта да такой высновы прыйшлі вучні 7 класа Валеўскай школы, якія наведалі цэнтр “Тры колеры бяспекі”, што ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Дар”.

      Педагог- арганізатар установы Апалонік А.В. прапанавала дзецям цікавы гульнявы занятак па правілах дарожнага руху, супрацьпажарнай бяспецы, правілам паводзін у час навальніцы і прыродных катаклізмаў.

      Юныя пешаходы мелі магчымасць не толькі паўтарыць ПДР, але і замацаваць іх у ролях вадзіцеля, пешахода. У час занятку былі адпрацаваны правілы аказання першай дапамогі. Гэтыя веды абавязкова спатрэбяцца дзецям адразу за парогам бацькоўскага дому, а магчыма і выратуюць  не адно жыццё.

     Асабліва вялікае захапленне ў вучняў выклікаў трэнінгавы занятак па супрацьпажарнай бяспецы. У ходзе якога былі адпрацаваны першыя практычныя дзеянні ў час узгарання,  навыкі эвакуацыі пацярпелых з агню , выклік службы выратавання і інш.

      Паважаныя дарослыя, абавязкова знайдзіце час каб са сваімі дзецьмі і вучнямі наведаць цэнтр “Тры колеры бяспекі” для таго каб даць ім веды аб тым як зберагчы галоўную каштоўнасць , якая даецца чалавеку толькі адзін раз-Жыццё.